Старонка:Айвенго (1934).pdf/326

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старонка 13

9) Франклін — (нармандскі), тан (саксонскі) — феадал-землеўладар.

Старонка 15

10) Рыцар храма (Інакш храмоўнікі або тампліеры) — духоўна-рыцарскі ордэн, які меў ваенны характар. Меў велізарныя зямельныя ўладанні.

Старонка 21

11) Краўчы — аканом.

Старонка 21

12) Бойка каля Гасцінгса 14 кастрычніка 1066 г. перадала ўладу над Англіяй у рукі нармандцаў.

Старонка 23

13) Морат — стары напітак, які рабіўся з мёду і соку тутавых ягад.
14) Пігмент — пасалоджанае мёдам віно, зваранае з прысмакамі.

Старонка 30

15) Трубадур — сярэдневяковы вандроўны спявак.

Старонка 33

16) Шэкель — манета.
17) Палата — установа, якая займалася зборам мытаў і падаткаў з яўрэйскага насельніцтва. Гэта палата ўжывала самыя нечалавечыя спосабы спагнання грошай і законнага рабунку яўрэяў.

Старонка 45

18) Сімара — плацце, абцягваючае талію, фасонам сваім некалькі напамінае старадаўні рускі сарафан.
19) Аграф — засцёжка.

Старонка 92

20) Бекафігі — птушкі.

Старонка 179

21) Мантлеты і павісы — прылады (шчыты), за якімі хаваліся абложнікі, ідучы на прыступ.

Старонка 180

22) Балты — тое, чым стралялі з самастрэлаў, у адрозненне ад стрэл, якімі стралялі з лукаў.