Гэта старонка не была вычытаная
Голас дзяўчыны міжвольна здрыгануўся, і ў ім адчулася тая пяшчотнасць, якая выкрыла нешта большае, чым яна думала выказаць. Яна паспяшалася развітацца з Равенай.
— Бывайце, — сказала яна. — Карабель, на якім мы адплываем адсюль, будзе гатоў раней, чым мы даедзем да прыстані.
Яна выбегла з пакоя. Равена расказала аб гэтым наведванні яе Рэвекай мужу, на якога расказ яе зрабіў глыбокае ўражанне.
Айвенго доўга і шчасліва жыў з Равенай, але ўспамін аб харастве і вялікадушшы Рэвекі прыходзіў яму ў галаву куды часцей, чым гэта магло быць прыемна гордай Равене.
322