Старонка:Адраджэньне 286-301.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць?!
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цьвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?
Гэй, адвечныя курганы,
Сьведкі прошласці глухой!
Кім вы тут панасыпаны?
Чыёй воляю-рукой
Вы раскіданы па полі,
Даўных спраў вартаўнікі?
Край мой родны! Дзе ж у свеце
Край другі такі знайсці,
Дзе б магла так, поруч з смеццем,
Гожасьць пышная ўзрасьці?
Дзе бы вобруку з галечай
Расьцьвітаў багацтва цуд
І дзе б з долі чалавечай
Насьмяяліся, як тут?..
Скрозь вяночкі дрэў вясёла
Над мястэчкам ці сялом
Божы цэрквы і касьцёлы
Ўзносяць вежы к небясом.
Брацьця мае, беларусы!
У той кнізе людскіх спраў
Мусіць, Сам Бог, для пакусы
Гэты край нам адзначаў?
Тут схадзіліся плямёны
Спрэчкі сілаю канчаць,
Каб багата адароны
Мілы край наш зваяваць,
І самых нас ўзяць ў няволю,
Путы зьдзеку налажыць,
Кiнуць ў цяжкую патолю,
Аб нас памяць усю замыць.
I лілася кроў нявінна
Швед набытак наш паліў,
І маскаль тут самачынна
Гвалт над намі утварыў,
І бяз жалю капытамі
Конь казацкі тут ступаў
I збажынку з ярынамі
Талачыў і драсаваў.
І на нашых станавішчах
Білісь Польшча і Літва,
Каб на гэтых пажарышчах
Ўзмацавалася Масква
Толькі-ж, брацьця, край ня згінуў,
Не пагнуўся яго стан,
І із нас душы ня вынуў
Ні маскаль ні польскі пан.
Гэй, суседзі, нашы брацьця!
Ня згубілі мы свой шлях.
Ня ўламала нас няшчасьце,
Не сагнуў нас жыцьця гмах!
Дык хіба-ж мы праў ня маем,
Сілы—шлях свой адзначаць
І сваім уласным краем
Край свой родны называць?!

Нажаль, шмат дзе поэту не хапае гістарычнай веды: іначай ня можна сабе вытлумачыць вось хоць-бы таго месца ў поэме «Сымон музыка», дзе гаворыцца, што па Беларусі «бяз жалю капытамі конь казацкі ступаў і збажыну з ярынамі талачыў і драсаваў» і што «на нашых станавішчах білісь Польшча і Літва». Гісторыя сьведчыць, што конь казацкі ніколі беларускай збажыны не талачыў і не драсаваў, а гістарычная Літва - гэта сама Беларусь...

Калі Якуб Колас сваёю поэтыцкай творчасьцю, пісанаю вершам, знаёміць нас з хараством роднага краю, навучае любіць яго і верыць у яго лепшую будучыну, то ў прозе, пад займеньнікам (псэўданімам) Тараса Гушчы, ён ужо выступае як грамадянін-абаронца справы адраджэньня свайго народу. Ды ёначай і быць не павінна, калі разумець, што пісьменства—гэта водгульле жыцьця.

А значэньні пісьменства гаварыць ня прыходзіцца. Даволі таго, што пісьменства заўседы становіць косьць ад касці і плоць ад плоці самога жыцьця. Але толькі тое пісьменства варта свайго слаўнага найменьня, калі яно сапраўды адбівае народнае жыцьцё. Пісьменства павінна выступаць уцехаю ў жыцьцёвай будзёншчыне, падымаць чалавечы дух і прывучаць людзей займаць свае думкі ня будзенным і скора прамінаючым, a дамагацца вышэйшага і лепшага, што бязупынна жане чалавека ўсё ўперад і далей. Пісьменства выяўляе творчыя сілы свайго народу, выстаўляе яго ідэалы і служыць пабудчыкам грамадзянскага змаганьня за лепшыя ўмовы жыцьця.

Але апрача гэтых, агульна-людскіх