Старонка:Адраджэньне 286-301.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стаіш у мяне прэд вачыма,
Ты міл і смуцен, як радзіма,
Як наша ціхая старонка,
Дзе смугі сіняя пялёнка,
У летні час дымком зьвісае
І даль задумай спавівае.
Хоць я няволяй цяжка змучан
І з родным берагам разлучан,
Ды я душою ажываю,
Яе вокам мысьлі азіраю
Цябе, мой луг і бераг родны,
Дзе льлецца Нёман срэбраводны,
Дзе дубы дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою...
І толькі тут, пад іх чародкай
Улетку, добраю пагодкай,
Касьбой утомлены, спачынеш
І думкі клопату пакінеш,
Заснуўшы крэпка і салодка.
Тут так прахладна, так прывольна!
А пташкі голасна і здольна
Шчабечуць ў кусьціках, сьпяваюць,
Сваіх, знаць, дзетак забаўляюць.
А на дубох, як шапкі тыя,
Чарнеюць гнёзды бусьляныя....
Ў дубох крычаць сіваваронкі,
І сьвіст над лугам рэзкі, звонкі
Каршун маркотна так раняе
І нейкі смутак пакідае.
Эх, лўг шырокі! Як жывы, ты,
Травой мурожнаю закрыты,
Стаіш зялёны прада мною
І зьяеш дзіўнаю красою!
Так каля хатачкі ў садочку,
Схіліўшысь ціхенька ў куточку,
Стаялі дзьве вярбы старыя,
А навакола маладыя
Дзярэўцы пышна разрасталісь,
І згодна з ветрыкам шапталісь,
Гальлё спусьціўшы над парканам,
Расла тут грушка з тонкім станам;
Па-над парканам пышным валам
Стаяў вішняк густы, прыўдалы...
На прыгуменьні поруч з садам,
Павець з гумном стаяла радам,
А пад паветкаю прылады:
Вазок, калёсы, панарады,
Старыя сані, восі, колы
І вульляў некалькі на пчолы,
Яшчэ някончаных; судзіна,
Стары цабэрак, павасьміна,
І розны хлам і лом валяўся,
Ад сонца, дожджыку хаваўся...
Ў глыбі двара стаяла хата
І выглядала зухавата
Паміж запушчанай будовы,
Як-бы шляхцянка, засьцянкова,
Што ў дзень сьвяты каля касьцёла,
Чуць-чуць падняўшы край падола,
Так важна ходзіць з парасонам,
Спадніцай верціць, як ветрагонам,
З дарожак пыл, пясок зганяе
У вочы хлопцам зазірае.
За хатай поле пачыналась,
Дзе жыта хораша гайдалась...

Гэта малюнак таго куточку Белаpycі на Меншчыне, дзе рос і гадаваўся поэта, але-ці-ж гэта не агульны малюнак усяе Беларусі, «заўседы смутнае, як удовы»? Ці-ж ня гэтак-бы абмаляваў сваю мясцовасьць кожны з нас, у якім-б куточку Беларусі сам не радзіўся? Яна—наша айчына—усюды прыгожая, усюды мілая, і ўсюды смутная, як тая ўдава. А чаму яна смутная? Па кім яна нудзіцца? А нудзіцца яна, журбуе яна па сваім дзецям; гаруе яна па свайму скарбу-пасагу, што парасьцягалі яе дужэйшыя суседзі ў часе яе нацыянальнага заняпаду. Гаруе яна па дзецях сваіх, што не вярнуліся яшчэ з многавяковага нацыянальнага палону. Дык ці-ж можа быць вобраз Беларусі ня смутны? Язык прыліпае к гартані поэты, калі ён хоча сьпяваць пра вясёлae

Ня пытайце, не прасеце
Сьветлых песень у мяне,―

кажа Колас у сваім першым сборнічку вершаў «Песьні Жальбы»―

Бо як песьню засьпяваю,
Жаль ўсю душу скалыхне.
Я-б сьмяяўся, жартаваў-бы.
Каб вас чуць разьвесяліць
Да на жыцьце як паглянеш,
Сэрца болем зашчыміць.

Не, рана яшчэ весяліцца, грэх танцаваць, калі маці-айчына носіць жалобу, калі дзеци яе бадзяюцца яшчэ дзесь па чужых старонках, калі ня скончылася яшчэ наша бабілёнскае паланеньне. Вось калі вернецца апошні блудны сын Беларусі, тагды вазрадуецца яна радасьцю вялікаю. А покі