Старонка:Адраджэньне 286-301.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як сьпевы, гэтак і дэклямацыя былi выкананы вельмі добра.

У канцы літаратурна - вакальнай часьцiны по просьбе арганізатараў урачыстасьці, Я. Купала прачытаў свой уласны верш «Перад будучынай». Як толькі шаноўны пясьняр узыйшоў на катадру, публіка зрабіла яму вялiзарную, бурную авацыю.

Пасьля гэтага студэнт Унівэрсытэту, малады пясьняр Мiхась Зарніца з шчырым пачуцьцём прадэклямаваў уласны верш, прысьвячоны услаўляемаму песьняру пад назвай «Вялікаму песьняру Бацькаўшчыны».

Урачыстасьць скончылася сьпевам беларускае марсэльезы «Ад веку мы спалі»...

Актавая заля Унівэрсытэту была перапоўнена самай размаітай публікай, якая прыйшла ўшанаваць беларускага нацыянальнага песьняра.

Вiдаць было, што ўрачыстасьць зрабіла моцнае ўражаньне на публіку, якая з захопліваючай цікавасьцю слухала даклады, сьпевы i дэклямацыю.

Сярод публiкi адчуваўся ўзвышаны настрой. Наўкол у залі, у часы антракту, была чутна беларуская мова.

У вокны залiлiлiся моцныя праменьні сонца. І хоць на вулiцы была яшчэ поўная зiма, але па ўсяму вiдаць было, што ўжо хутка прыйдзе жыватворная, сьветлая вясна.

Прадвясновае сонца сярод зімовай прыроды, якое так яскрава сьвяціла ў гэты дзень, зьявiлася вялiкiм сымбалем нацыянальнага адраджэньня Беларусі, якое, ня гледзячы на ўсе перашкоды, iдзе магутнымі крокамі наперад.

Я. Журба.

Урачыстае ўшанаваньне беларускага пісьменьніка ЯКУБА КОЛАСА.

30 красавіка бягучага году у актавaй залi Беларускага дзяржаўнага Унівэрсытэту адбылося ўрачыстае пасяджэньне Рады Унівэрсытэту, ахвярованае ўшанаваньню беларускага пісьменьніка Якуба Коласа. Заля была перапоўнена зацікаўленым грамадзянствам, амаль выключна беларускім.

Урачыстасьць адчыніў Рэктар Унівэрсытэту прафэсар Пічэта. У яго кароткай прамове была вiдаць шчырасьць да беларускага адраджэньня. Прафэсар адзначыў, што Якуб Колас, як нацыянальны пісьменьнік, у навейшай беларускай літаратуры займае першае - побач з Янкам Купалам месца. Твор, часьць яго вельмі багатая і рознакаляровая і зьяўляецца выяўленьнем думак і настрою сялянства.

Я. Колас мае вялікае значэньне для беларускага народу ня толькі як мастак-пісьменьнік, але і як грамадзянскі дзеяч, прымаўшы ўдзел у політычным жыцьці народу і ў барацьбе за яго культурна-нацыянальнае вызвалельне. Ён ясна бачыў, і голасна казаў што дзеля разьвіцьця народу, дзеля дасягненьня лепшай будучыны патрэбна яму школа ў яго роднай мове.

Я. Колас быў сябром апазыцыйнага Настаўніцкага Саюзу, разам з якiм у часы царскай рэакцыi папаў на лаўку падсудзімых і тры гады адпакутаваў у турме, ня страціўшы вызваленчаскіх ідэй і каханьня да роднага прыгнечанага народу.

Прысутныя ў залі грамадзяне гучнымi воплескамі віталі пісьменьніка, які, па запрашэньню старшыні, заняў пачэснае месца ў прэзыдыуме.

Даклады аб жыцьці і творчасьці Я. Коласа зрабілі: прафэсар Ігнатоўскі на тэму «Аснаўныя моманты жыцьця Я. Коласа», лектар Пятуховіч «Я. Колас, як нацыянальны пісьменьнік» і лектар Лёсiк ― «Нацыянальны элемэнт у творчасьцi Я. Коласа».

Якуб Колас, яб абмалёўвалi дакладчыкі, сын беднага селяніна Менскага павету, в. Мікалаеўшчыны. Радзіўся ён у суседняй вёсцы, куды матар'яльныя недахваткі змусілі выехаць яго бацькоў у заработкі. Няпрыемнасьць уласнага жыцьця павялічвалася ад няпрыемнасьці агульнай наўкол яго. Пры гэткіх абставінах зарадзілася ў сэрцы будучага пісьменьніка моцнае каханьне да свайго беднага прыгнечанага народу, да роднай, маляўнічай