Старонка:Адраджэньне 286-301.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кія умовы жыцьця, ня гледзячы на тое, што навука наша прыпынена без пары, заўчасу, - ня гледзячы на гэта, справа даведзена да канца, за гэты кароткі час самае важнае, самае патрэбнае зроблена і зроблена добра. Калі вы перанясецеся думкамі назад і параўнуеце сябе з тым, якія вы былі раней і цяпер, то адразу пачуеце сябе людзьмі новымі, духоўна перароджанымі. Вы ўжо ня тыя, што былі, бо пакаштавалі пладоў з таго дрэва, што называецца беларускай справай, беларускім адраджэньнем. Вы былі уведзены ва сьвятое сьвятых беларускае справы, і адчыніліся вам вочы вашы, і пазналі вы таямніцы ўваскрасеньня Айчыны нашай, Маці-Беларусі.

Няма такой школы, каб давала гатовую веду. Школа гэта ня крама, дзе можна дастаць гатовы прадукт. Школа —гэта сьвяцільня, што асьвячае сьцежкі да крыніц веды. Школа толькі запаляе сьвечкі чалавечага імкненьня да веды. Яна толькі дапамагае чалавеку скарэй і вярней знайсьці дарогу да тае крыніцы, што цячэ вадою жывучаю і гаючаю. Вашы сьвечкі запалены, і вы становіцеся апосталамі беларускае справы. Цяпер, як ясныя зоркі, разыдзецеся вы па Беларусі, каб панесьці з сабою вялікую радасьць аб уваскрасеньні Беларусі. Вы скажаце народу беларус- каму, што айчына яго ўваскросла, што ўжо разьбіта дамавіна яго і далёка адкінуты камень ад гроба яго. Вы скажаце яму, што Беларусь жыла, жыве і жыць будзе і што недалёка ўжо Абяцаная Зямля яе. А калі знойдзецца Хама няверны, што ўсумніцца ў праўдзе слоў вашых, дык скажэце яму, што вы самі бачылі яе, сваю Маці-Беларусь, і ўкладалі пальцы свае ў раны яе. А калі і гэта не паможа, то адыдзецеся ад яго прэч, а пасьпяшайце туды, дзе ждуць вас, дзе слова ваша ня будзе голасам, гукаючым у пушчы. Але бойцеся, каб не пагасла сьвечка ваша, бо ня раз бура захопіць вас у дарозе, і не адну навальніцу давядзецца перажыць вам у часе свае падарожы. Пільнуйце і бойцеся, каб не пагасла сьвечка замілаваньня вашага да свае многапакутнае Маці-Беларусі. Пільна сачэце за сабою і не забывайце падліваць алею ў сьвяцільні вашы, каб было з чым сустрэць яе, сваю Белую Русь, калі яна прыйдзе судзіць нас ва ўсёй славе сваёй.

Далей з гарачымі прывітальнымі прамовамі выступалі прадстаўнікі розных беларускіх культурна-асьветных установаў і арганізацый: ад Пэдагогічнага Тэхнікуму дырэктар Васілевіч, ад Цэнтральнага Саюзу Спажывецкіх Таварыстваў Беларусі Дыла, ад лектарскіх курсаў М. А. Грамыка, ад Інстытуту Беларускай культуры старшыня Інстытуту С. М. Некрашэвіч, ад Управы Саюзу Працаўнікоў Асъветы і мастацтва М. Маразоўскі, ад Беларускага Рабочага Клюбу Шыманскі, ад студэнтаў Беларускага дзяржаўнага Унівэрсытату Кіпель, ад студэнтаў Пэдагогічнага Тэхнікуму Александровіч.

З адказнай прамовай ад імя быўшых слухачоў лектарскіх курсаў выступіў Я. Плашчынскі.

Прамова Я. Плашчынскага.

Паважаны Камісар Асьветы і шаноўныя лектары! Дазвольце ад імя скончыўшых лектарскія курсы беларусазнаўства сказаць вам шчырае беларускае дзякуй ад гарачых, як праменьні coнцa, нашых пачуцьцяў за вашу вялікую і шчырую працу.

Мы адчуваем, што, будучы на лектарскіх курсах, мы ўзброіліся аднай з вамі ідэяй, ідэяй культурна-нацыянальнага адраджэньня нашай дарагой Бацькаўшчыны.

У працягу дзевяцёх месяцяў вашыя навукова-адраджэнцкія словы і думкі знаходзілі жывы водклік у нашых сэрцах—сэрцах сыноў гаротнае Беларусі. Вы, як шчырыя сейбіты на родных загонах, поўнаю жменяю сеялі зерні навукі ў нашыя сэрцы. Верце, што гэтыя зерні прарасьлі і гоняць угару маладыя адросткі. Мы, узмацнёныя сьвятлом навукі, пойдзем у беларускую вёску, да загнанага свай-