Старонка:Адраджэньне 286-301.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

го народу. Мы пойдзем к беларускаму гаротніку, каб прасьвятліць яго і выявіць перад ім гістарычны шлях яго жыцьця, на якім павышываны дзіўныя ўзоры яго слаўнай мінуўшчыны, пышнага росквіту яго роднай культуры. Тады толькі ён пазнае сам сябе, так-сама пазнае і тое, як трэба кіраваць сваё жыцьцё, каб хутчэй заняць пачэснае месца сярод культурных народаў.

Праз усё жыцьцё нашы сэрцы будуць хвалявацца салодкімі успамінамі аб нашым супольным жыцьці, аб нашай супольнай працы.

Хай пышна закрасуе беларуская культура на карысць нашаму роднаму народу!

Шчыра дзякую так-сама і ўсіх прывітаўшых нас з заканчэньнем курсаў».

Пасьля Плашчынскага выступалі з гарачымі прамовамі-слухач курсаў с. Каршукоў ад Усходняй Беларусі і слухачка с. Дзявіцкая ад Заходняй Беларусі.

Афіцыяльная часьціна ўрачыстасьці скончылася міжнародным гімнам, які быў выканан аркестрам духавой музыкі.

Далей адбылася літаратурна-вакальная часьціна, у якой прымалі ўдзел беларускі хор с. Равінскага і быўшыя слухачы лектарскіх курсаў, а зараз лектары і настаўнікі. Слухачы курсаў: с. Пасьрэ ка, Ло скі і Беларусаў дэклемавалі свае ўласныя вершы, прысьвячоныя ўрачыстасьці.

Я. Ж.