Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі-б ня тое, што програма, якую мы прывялі, была надрукавана ў Варшаве ў 1919 гаду і каб ня тое, што яна зьяўляецца развіцьцём і дапаўненьнем да рэфэрату польскага конгрэсовага бюро, дык можна было-б падумаць, што гэта даклад міністэрству Сталыпіна аб палітыцы расейскага ураду да Прывісьлінскага краю.

Гісторыя ў даным здарэньню паўтарылася і мы прысутны пры „старой драме ў новай пастаноўцы", калі замест старых расейскіх дэкорацый, пастаўлены новые польскіе.

Па іроніі лёсу польская думка замёрзла на ідэалах тых, хто ужо даўна зьяўляецца палітычным трупам. Нават болей, на ідэалах тых, хто ў мінулым сталецьці душыў Эўропу цьвёрдымі губэрнаторамі, і справіцельным ротамі, тапіў ў крыві ўселякую прогрэсыўную ідэю, углядаў ў агульным выборчым законе гідру рэвалюцыйнай небаспекі, трымаў ў яжовых рукавіцах ўсё гаспадарства: польская думка ў асобах інкорпорантаў зьявілася прадоўжаньнем мінулай аракчэеўшчыны.

Ня дзіва, што нават у некаторых польскіх палітыкаў гэткая пазіцыя сустрэчае горкую адповедзь, што „ў нас, палякаў, пануе стары нямецкі сьветагляд. Пратэставаўшы цэлые векі супроць гвалтаў, чыненых над ім in vivo — польскі народ ў канцы канцоў зжыўся з гэтым злом, як бытцым з тым, што ў адносінах паміж народамі і дзяржавамі зьяўляецца неунікнёным". [1]

  1. I. S.: „Na drodze do rozwiazania sprawy Litwy historycznej" — etapy polskiej myśli politycznej. Kraków 1929. Стр. 19.