Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы пазваляем сабе думаць, што гэта не так, што рабамі гэткай хіжацкай, гвалтоўніцкай псіхалёгіі зьяўляецца ня ўвесь польскі народ, а толькі тые клясы яго, капіталам і маёнткам каторых загражае свабода адраджаючыхся народаў.

Цікава, насколькі жыцьцёва програма інкорпорацыі Беларусі і насколкі цьвёрда веруюць ў яе самі ідэолёгі.

Гаворучы аб беларусах, як аб этнографічнай масе, не маючай права на палітычнае існаваньне, п. Студніцкі, можа і сам таго не прымечаючы, робіць заяву, якая ў шчэнт падрываець яго так стройную ідэолёгію.

Фактарам, развіваючым сымпатыі беларусаў заходных паветаў да Польшчы, зьяўляецца, як ведама, рэлігія.

„Гэтыя беларусы зьяўляюцца, згодна нашай апініі, палякамі: ужываюць і імкнуцца ужываць польскую мову ў касьцёле, моляцца па польску, дабіваюцца для сваіх дзяцей польскае школы. І вось", — дабаўляе п. Студніцкі, — „гэтае насяленьне, якое полёнізавалося-б з мовы ў працягу якіх-небудзь 10 гадоў, пры варунку прыналежнасьці яго да польскае дзяржавы, магло-б быць для нас згублена, калі-б на ўсходзе стварылась вогнішча беларушчыны“.[1]

Прызнаньне, маючае ў вуснах інкорпорантаў надзвычайную вагу!

Яно значыць, што нават агрэсыўные прэдстаўнікі польскага грамадзянства ня веруць у

  1. WL. Studnicki: „W sprawie stosunku". Стр. 7.