Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вышыня яе валюты. Яна слабая соцыально, бо соцыальные проблемы, між іншым нагэтулькі важнае пытаньне, як пытаньне зямельнае, у ей ня вырашаны і соцыальные супярэчнасьці ў ей надта вялікіе. Ей незадаволены і супроць яе вядуць барацьбу амаль што ўсе яе суседзі - украінцы, чэхі, немцы, літвіны. Увесь дзяржаўны апарат Польшчы толькі цяпер пачынае будавацца і на гэта ясна ў ей не хапае тэхнічных сіл і г. д.

Калі Польшча зьдзейсьніць свае мары аб звароце граніц 1772 г., яна будзе многанацыональнай дзяржавай: апроч 10-12 мільёнаў беларусаў, пад ей апыніцца 6 міл. украінцаў Валыні і Падоліі, 6 міл. галічан са Ўсходнай Галічыны і больш 5 міл. жыдоў. Абшар гэты, як паказвае гісторыя, Польшча не магла утрымаць 150 гадоў таму назад, калі варункі для такога утрыманьня былі вельмі спрыяючые — маса была палітычна безпраўна, экономічна прыдушана, нацыональна невядома; не на кожную тысячу людзей можна было знайсьці граматнага. Не утрымае яна гэты абшар і ў нашу эпоху, калі масы прачнулісь і дышуць рэвалюцыйнымі настроямі.

„Ахілесава пята" польскага імпэріалізму крыецца ў іншым.

Слабасьць сучаснай польскай экспанзыі на Беларусь, як і раней, крыецца ў тым, што яна выклікаецца не жыцьцёвымі, арганічнымі патрэбамі польскае нацыі, - але клясавымі інтэрасамі адносна невялічнай купкі людзей.

Беларусь імкнецца захапіць не польскі народ, а тых дзесяць тысяч памешчыкаў, якіе на ей сідзяць.