Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Урэшці рэшт на сцэну выходзіць польскі нацыональны касьцёл і з натхнёным казаньнем паказывае каталіку-беларусу сьвятым крыжом на Варшаву.

Сіла капіталу творыць аграмадны неп ахітны арсэнал аргумэнтаў, ў сотня тысячах літэратурных пісаній і за граніцу, на падмогу урадовым установам, што маюць на мэці перэканаць Эўропу у праўнасьці пахода Польшчы на селянскую Беларусь.

І ўсё-ж такі, ня гледзючы на гэты страшэнны напор, на гэты непахітны арсэнал, Беларусь спакойна глядзіць ў будучыну.

У барацьбе селянскай Беларусі з магнацкай Польшчай перамога будзе на баку першай. Трэба толькі, каб працоўные масы Беларусі сьвядома пайшлі на барацьбу, каб сіла народу не была збіта на рожнага гатунку компромісные сьцежкі.

Шансы гэткай перамогі трэба шукаць не у слабасьці самай польскай дзяржавы. Слабасьць гэта, у параўнаньню з тымі заданьнямі, якіе ставіць ей капітал - вочавідны. Каб захапіць і утрымаць больш за 250 тысяч кв. кілём. этнографічна чужой тэрыторыі з 15 мільёнамі жыхароў, Польшчы ня хопіць ея 25 мільёнаў, нават і падагрэтых нацыональным шовінізмам на 100º.

Ня трэба забывацца, што сучасная Польшча не зьяўляецца моцнай дзяржавай: яна толькі на днях склалася з трох дзяржаўна - розных адзінак, якіе трэба яшчэ стапіць; цэнтрабежные сілы будуць яшчэ доўга даваць сябе адчуваць. Яна экономічна вельмі слабая, аб чым сьведчыць хоць бы