Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі-б не было польскага памешчыцкага стану на Беларусі, дык не было-б пытаньня аб беларуска-польскіх адносінах ў тэй вострай форме, як гэта мы бачым сёньня. І Польшча таму толькі уцягіваецца ў барацьбу з працоўнымі масамі Беларусі, што на гэта штурхаюць ея магнаты, беларускіе абшарнікі, каторым ходзіць аб уратаваньне сваіх багацьцяў ўсім, што толькі можа паслужыцца, — ў першую чаргу крывёю польскіх селян і рабочых.

Апроч купкі абшарнікаў, на Беларусі німа ніводнай шырокай групы насяленьня, якая магла-б быць зацікаўлена ў паняволеньні Беларусі. Гэтая купка абшарнікаў нічога на Беларусі ня творыць і стварыць ня можа. Як стан шляхоцка-магнацкі, не абаперты на шырокіе масы народу, яны безжыцьцёвы, і раней, ці пазней, але павінны шчэзнуць. Яны заўсёды шукаюць асягнуць сваей мэты чужымі рукамі.

Сукоснае прызнаньне гэтага факту мы знайходзім ў аналізу грамадзкага становішча польскіх груп у заходнай Беларусі, зробленым п. Сьвехоўскім.

„Палякі на „Літве“, цікуючы адзіна аб'еднаньне свае з Польшчай і заботу аб гэтым аб'еднаньні складаючы на яе плечы, ў арганізацыі гэтых зямель з пункту погляду дзяржаўнага далі сябе перэмагчы: не патрафілі праціставіць на гэтых землях дзяржаўнай мысьлі літоўскай, ці беларускай — мысьлі уласнай, Не патрафілі, ці не маглі стварыць хоць бы суррогату ўласнага ураду, кшталтам такога як народная рада познанская, ці галіцыйская ліквідацыйныя камісія, і ня ўсьціглі дзеля гэтага перэканаць эўропэйскую апінію ў поль-