Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пленьня ўсей Прыбалтыкі, паставіла-б пад вельмі рэальную пагрозу увесь беларускі гандаль, стварыла-б цягнучыйся экономічны крызіс ў крае і, ўрэшці, прычыніла ся-б поўнаму экономічнаму занепаду Беларусі.

Чым менш рэальна будзе для Польшчы магчымасьць захапіць дзяржавы Прыбалтыкі, — тым больш Беларусі трэба знайходзіць сіл для змаганьня з польскім імпэріалізмам.

ІV. Беларускаму адраджэньню, што пачынае буйна варушыць масы, трэба ведаць сілу напора польскага імперіалізму на Беларусь. Трэба ведаць вялікасьць небаспекі і глядзець ей проста ў вочы, каб не абмыліцца ў смертэльнай барацьбе.

Скрываць ня можна — сіла гэтага напору вялікая.

На падмогу добра завуалірованым інтэрасам капіталу прыходзіць ўсё, што толькі капітал можа купіць: палітычные партыі, прэса, грамадзкая апінія, навука і нават мастацтва і рэлігія. Усе захады маюць месца ў абароне скурных інтэрасаў польскіх магнатаў.

Палітычные партыі зьвертаюць увагу народу на небаспеку, што быццым пагражае Польшчы з боку Нямеччыны і з боку Рaceі, і імкнуцца пераканаць ўсіх, што збавеньне ад гэткай небаспекі адзіна — ў захопленьні Беларусі. Вайсковая стратэгія кажа, што толькі на абшарах Беларусі можна знайсьці "стратэгічные лініі", патрэбные для вайны вайны са ўсходам.