Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе перашкаджаць польскаму пролетаріату барацьбу з польскім капіталам, які пазбавіць экономічные страйкі (забастоўкі) польскага пролетаріату іх вострасьці, дзеля таго, што капіталіст заўсёды знойдзе ў беларускім беззямельным селянстве танную рабочую сілу, што пойдзе на якіе хочучы прапазіцыі, толькі-б не ўмерці з голаду.

Аб справе гандлю беларускімі таварамі мы мелі зручнасьць сказаць некалькі слоў вышэй. (Разд. V.) Да іх можна дабавіць толькі, што правільная пастаноўка гандлю ў выпадку залежнасьці Беларусі ад Польшчы магчыма толькі пры варунку, калі Польшча знойдзе выхад да Балтыцкага мора праз Літву і Латвію. Беларусь — дзяржава балтыцкая, асабліва заходна-паўночная; рэалізацыя запасаў беларускага сырца магчыма толькі на Балтыку. Выхад туды можа быць зьдзейсьняны ці ў форме аружнага захвату гэтых дзяржаў і далучэньня іх да Польшчы на асновах больш - менш сходных з Беларусью (сістэма кантонаў), ці ў форме скрытай гегемоніі над латвійскімі і літоўскімі портамі — шляхам заключэньня адпаведных гандлёвых умоў. Тое самое, што з Прыбалтыкай, павінна было-б стацца з Украінай, каб магчыма была рэалізацыя аграмаднага леснага гомельскага рынку, якая адбывалась да апошняга часу на поўдзень (Одэса, Мікалаеў).

У праціўным выпадку беларускі сырэц трэба было-б цягнуць надзвычайна даўгім шляхам на Гданск, што страшэнна ўздаражыла-б яго і закрыла-б прад ім загранічны рынак. Захопленьне Беларусі польскім гандлёвым капіталам без захо-