Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мацней арганізаваць свае экономічные ўзаёмаадносіны.

Для польскага капіталу зусім даволі абшар этнографічнае Польшчы; тут ён можа даць тое, на што здольны, без штучнага падтрыманьня з боку дзяржавы. Захопленьне Беларусі перэтварыло-б яго ў капітал хіжацкі, патрабуючый для свайго нездаровага росту сістэматычных субсідзій ад народнага скарбу. Польскіе капіталісты могуць быць зацікаўлены ў гэтым, але польскі народ ў цэлым і асабліва польскі пролетаріат, для якога больш за ўсё важна нормальнае развіцьцё прамысловасьці — будуць ад гэтага толькі цярпець. У сенсе развіцьця сваей капіталістычнай гаспадаркі, Польшча павінна браць прыклад не са старой Раceі, а з індустріальна развітых дзяржаў заходу.

Што датыча спэцыальна польскага пролетаріату, дык разам з польскім селянінам, ён павінен стаць у вызвольчай барацьбе Беларусі з Польшчай на бок Беларусі ня толькі з чыста ідэйных мяркаваньняў, ня толькі з прынцыпу, што пролетаріат павінен быць заўсёды на баку паняволенага супроць гвалтоўніка, але з мяркаваньняў чыста практычнага характару.

Далучэньне да Польшчы чыста аграрнай Беларусі, вельмі пагоршыць становішча польскага пролетаріату. Малазямельнае і беззямельнае беларускае селянства створыць вялікі рэзэрвуар незанятых рабочых рук, і зьявіцца фактарам, сур'ёзна ўплываючым на зьмяншэньне заработнай платы ў Польшчы. Яно створыць той трудавы рэзэрв, які сілай жыцьця бу-