Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аб гэтым не гаворым), у концэссію загранічнаму капіталу, але яна зробіць як выбар таго, якіе ласьне концессі можна даць, так і на якіх варунках; каб ня толькі не перашкаджаць ўзросту беларускай прамысловасьці, але выклікаць гэты ўзрост. Так напр., беларуская ўлада можа аддаць пэўную концэссію на эксплёатацыю лесу, але з тым, каб разработка гэтага лесу, у найбольш інтэнсыўных формах, адбывалась на месцу (арганізацыя фанернага выробу, сухой перагонкі, выроб мэблі і г. д.). Так сама беларуская ўлада можа прапанаваць загранічнаму капіталу правядзеньне каналаў і разработку торфу, але таму, які згодзіцца на найбольш выгодные варункі і хто зробіць гэта па найбольш таннай цане.

Калі ў парадку вольнай конкурэнцыі польскі капітал пранікне на Беларусь, дык супроць гэтага ніхто нічога мець ня можа. Другая справа, што пры гэтым варунку польскі капітал ніколі на Беларусь ня прыйдзе — для гэткай конкурэнцыі ён ня мае ні адпаведнай валюты, ні адпаведных тэхнічных сіл.

Інтэрасы экономічнага адраджэньня Беларусі вымагаюць толькі таго, каб Польшча не стала комісіонерам для Беларусі, каб на беларускай экономіке не была збудована паразітарная надстройка. Але строіць сваю экономічную палітыку так, каб забараніць польскаму капіталу наагул доступ на Беларусь, да гэтаго ніхто імкнуцца ня будзе. Наадворот, Беларусі, як і Польшчы ходзіць аб тое, каб магчыма бліжэй і