Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што прад загранічным капіталам, які мог бы пры другіх варунках арганізаваць беларускую прамысловасьць, будзе вісець адпаведная забарона. Ўся увага польскай дзяржавы будзе скірована на тое, каб падняць на патрэбную вышыню прамысловасьць на этнографічна-польскіх землях, пры чым гэта падняцьце будзе ісьці шляхам нетворчай эксплёатацыі Беларусі. Іншымі словамі будзе тое самае, што было з Беларусьсю пад Расеей, але шмат горэй.

Змагацца з гэткім станам рэчы, г. зн. весьці экономічную палітыку самастойна, цікуючы свае карысьці, Беларусь зможа толькі тады, калі будзе незалежнай ад Польшчы. Як экономічна слабейшая за Польшчу, яна магла-б весьці магла-б весьці пры палітычнай залежнасьці больш-менш самастойную эконономічную палітыку толькі тады, калі-б мела да распараджэньня свой ўласны нацыональны капітал, — чаго мы пра Беларусь сказаць ня можам.

Ня можна оптымістычна лічыць, што Беларусь можа наагул абайсьціся без староннага капіталу. Загранічны капітал на Беларусь прыдзецца дапусьціць, і ён безварункова пранікне на Беларусь, але гэтае пранікнавеньне павінна будзе адбывацца ў залежнасьці ад мэт беларускай дзяржавы, пры пэўнай яе коррэктуры. Коррэктаваньне пранікнавеньня капіталу на Беларусь будзе выражацца ў тым, што, па першае, ён будзе дапускацца на прынцыпе вольнай конкурэнцыі і, па другое, ён будзе дапускацца пры варунку абавязковай арганізацыі месцовай прамысловасьці.

Беларуская нацыональная ўлада павінна будзе аддаць пэўные галіны сваей гаспадаркі (якіе, мы