Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тое, каб уласнымі сіламі арганізаваць эксплёатацыю натуральных багацьцяў Беларусі і перэварыць гэтые багацьця на сваіх фабрыках. Ён павінен будзе безварункова аддаць большую частку Беларусі на эксплуатацыю загранічнаму капіталу ў форме концэссій, пры чым сам адыграе ролю звычайнага комісіонэра-пасрэдніка.

Ўсе карысьці гэткага парадку рэчы прыпадуць Польшчы і ўся шкаднасьць - Беларусі. Польскі капітал, што арганізуе на Беларусі концессіі для загранічнага капіталу, будзе атрымоўваць за гэта свой комісіонны процэнт, як з аднэй, так і з другай стараны. У сваю чаргу, концэссіонны капітал, каб аплаціць выданы Польшчы комісіонны процэнт, павінен будзе сьцягнуць гэты процент з Беларусі, ў форме паніжэньня цаны на беларускі сырэц. Цана на беларускі сырэц будзе такім чынам паніжацца падвойна. Беларусь падпадзе пад падвойны прэсс, які, як зазначана ў разд. V. - будзе выкачваць з яе для заграніцы вельмі важные сыраўцы (лён, пеньку, лес, скуру) і будзе выкідываць на яе рынак нічога не вартые польскіе маркі.

Польская прамысловасьць, слабая для таго каб даць Беларусі ўсе патрэбные для яе спажывецкага рынку тавары, ня толькі ня будзе мець магчымасьці (і ахвоты!) арганізаваць ў новастворанай „калёніі" месцовую прамысловасьць, але сьвядома будзе перашкаджаць арганізацыі гэтай прамысловасьці з боку концэссіоннага капіталу. Беларусь, г. ч. будзе пазбаўлена магчымасьці развіваць сваю прамысловасьць, як таму, што яе конкурэнцыя будзе пагражаць Польшчы, так і таму,