Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

які праводзіцца урадам метрополіі і мае тую ж мэту - барацьбу з імкненьнем калёніі, стварыць сваю прамысловасьць. На сустрэч колёніальнаму капіталу ідзе дзяржава.

Сістэма протэкцыонізму мае месца там, дзе колёніальны капітал слабы. Каб ён ня ўпал — яго штучна патрымоўвае дзяржава. Гэта вядзе безумоўна да нездаровага палажэньня ўсяго экономічнага жыцьця мэтрополіі: буржуазыя яго развіваецца ненормальна, апіраючысь не на ўласные сілы, а на падачкі дзяржавы. Сістэма протэкцыонізму звычайна вядзе да упадку прамысловай ініцыатывы, пры ей найбольш часта здараюцца выпадкі, калі з чыста палітычных мяркаваньняў, а часам дзякуючы асабістым зьвязам, падтрымоўваюцца яўна нежыцьцёвые галіны прамысловасьці, скарбовые кошты кідаюцца ў прорву рожных спекулятыўных опэрацый. Ня трэба казаць, што найбольш дрэнна адбіваецца гэтая сістэма на экономічна - залежных краёх, якімі зьяўляюцца калёніі.

Беларусь у складзе старой Расеі, роўна як Украіна, Каўказ і інш., была калёніей для расейскага (маскоўскага) і, па часьці, польскага капіталу. Яна давала расейскаму цэнтру (маскоўшчыне) свой сырэц (лён, пеньку, лес і г. д.), каторы, ці перерабляўся на расейскіх фабрыках, ці прадаваўся заграніцу. Амаль што ўся прамысловасьць старой расейскай дзяржавы была скучана ў цэнтральна-прамысловым paіoHe (так зв. „Маскоўскі цэнтральна-прамысловы paіoн" — 15 губэрній, на чале з Масквой). Старая Расея цягнула ў свае цэнтры дабро „окраин“, жывілась іх коштам і сокам. Расей-