Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скі капітал вырастаў як капітал колёніальны, ўселякімі захадамі падтрымоўваўся расейскім урадам. Колёніальны маскоўскі капітал не развіваў месцовай — беларускай, украінскай і г. д. прамысловасьці; памянёные народы не маглі жыць „для сябе" —яны жылі для Масквы. Не магла на Беларусі развівацца месцовая, нацыональна-беларуская буржуазыя, і таму не вырастала сіла, якая ў варунках старога рэакцыйнага парадку магла ўзяць на сябе рэпрэзэнтацыю іднацыональнага адраджэньня.

Беларусь, так сама як Украіна, Каўказ і другіе староны, не магла экономічна развівацца не таму, што яна экономічна была слабая, а таму што яна падпала пад палітычнае панаванье Масквы і Пецябурга; гэтая ласьне залежнасьць, парадзіла стан агульна гаспадарскага занепаду Беларусі.

Палітычнае паняволеньне ішло наўперадзі паняволеньня экономічнага. Яно зрабіла з Беларусі найперш „окраину", а пасьля маскоўскую калёнію, і як калёнія Беларусь не магла выбіцца з пад экономічнай апекі Масквы, не магла стварыць уласнай прамысловасьці. Толькі ў апошні час, калі гвалтоўна —цэнтралізуючая сіла расейскай дзяржавы пачала слабець, калі ўсё мацней прымушалі адчуць сябе чыста экономічные фактары і законы, -цэнтр экономічнага жыцьця Расеі пачаў перадвігацца з цэнтру дзяржавы на „окраины" — ў першую чаргу на поўдзень, у напрамку Чорнага мора.

Разам з тым, сістэма дзяржаўнага протэкцыонізму, што шырака практыкавалась ў Расеі, прывяла да таго, што прамысловасьць яе, ня глед-