Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прылажэньня і тых мэт, якіе перад сабой ставіць. Найгоршай формай капіталу зьяўляецца так зв. капітал колёніальны, які чуж інтэрасам тэй стараны, якую ён апаноўвае, і які мае на мэці толькі зыск з калёніі, а ніяк ня творчасьць і арганізацыю месцовых прадпрыемств. Колëніальны капітал імкнецца захапіць заўсёды тую старану, якая не мае сваей уласнай прамысловасьці і якая багата на сырэц. Забраны ў калёніі сырэц, гэткі капітал перерабляе не тут на месцу, у калёніі, але вывозіць яго дамоў, ў мэтрополію, для пераробкі на сваіх фабрыках; у калёнію вертаецца ужо гатовы фабрыкат. Дзякуючы гэтаму, ў калёніі не ўзьнікаюць свае ўласные фабрыкі, яна нічога для сябе ня можа вырабіць, ня гледзючы на тое, што маë патрэбны сырэц; дзеля гэтага яна ніколі ня можа вырвацца з- пад экономічнай залежнасьці ад мэтрополіі. Колёніальны капітал сьвядома ня творыць месцовай прамысловасьці, бо гэтая прамысловасьць, парадзіўшы конкурэнцыю, абапертую на ўласны сырэц, які ня трэба было-б вывазіць на старану і плаціць за гэта асобную цану, убіла-б колёніальны капітал.

Колёніальны капітал расквітае пышным цьветам галоўным чынам ў аграрных краінах, развіваючы сваю ўласную прамысловасьць коштам гэтых аграрных краін. Аграрные краіны дзякуючы гэтаму ня могуць нават стварыць кадры сваей нацыональнай буржуазыі, якой хоць бы крыху хадзіла аб месцовые інтэрасы.

Развіцьцё колëніальнага капіталу звычайна зьвязана з сістэмай экономічнага протэкцыонізму,