Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апроч зніштажэньня асноў старога парадку, апроч нішчаньня таго нэгаціўнага, што перэшкаджала Беларусі развінуць свае творчые сілы — экономічнае адраджэньне краю павінна ісьці шляхам актуальным, шляхам адпаведнай экономічнай палітыкі.

І зноў, як ў пытаньні соцыальнага будаўніцтва, мы павінны адзначыць, што палітычная залежнасьць Беларусі ад сучаснай Польшчы будзе гальмаваць яе экономічнае адраджэньне.

Дарма некаторые польскіе экономісты імкнуцца давесьці, што калі Беларусь пойдзе на сувязь з Польшчай, яе чакае шчасьлівая будучына: будзе зьдзейсьнена асушка пінскіх балатаў, будуць праведзяны вельмі важные для экономічнага жыцьця Беларусі каналы, пачнецца інтэнсыўная разработка аграмадных запасаў торфу на Беларусі, расцве прамысловасьць, будзе паднята на патрэбную вышыню лесная і вясковая гаспадарка, прыйдуць да парадку чугункі і г. д.

Для ўсякага, хто хоць крыху разумеецца ў пытаньнях экономікі, хто хоць крыху знаëм з экономічнымі сіламі і цяжкім экономічным занепадам сучаснай польскай дзяржавы, ясна, што ўсе гэтые абецанкі — адна мана. Лепш за ўсё ведаюць гэта тые самые польскіе экономісты, што абецаюць Беларусі залатые горы.

Калі згадзіцца, што ў нашу перахадовую дабу капітал павінен да пэўнай меры захаваць свае значэньне ў экономічным жыцьцю народа, то усё-ж ня трэба забывацца, што сучасны капітал мае пэўные градацыі ў сенсе формы свайго