Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па яго думцы, надта карыснымі ў сэнсе падняцьця культуры краю. Толькі пры поўным далучэньні Беларусі да Польшчы, апошняя магла-б так сама пачаць вялікіе іррыгацыонные і комунікацыонные работы, каторые павялічылі-б абшар здатнай для пасяленьня і жыцьця зямлі, дзеля таго што толькі пры гэтым варунку яна была бы пэўна ў магчымасьці калёнізаваць гэтые землі сваімі выхадцамі.

Урэшці, толькі пры інкорпарацыі Беларусі, без праў яе на асобнае упраўленьне, магла-б быць забаспечана ўсходняя граніца Польшчы па рэках Прыпяці, Дняпру, Бярэзіне і Дзьвіне. Граніца гэтая ня можа быць даверана ніякаму другому народу апроч польскага: „Лінія гэта павінна быць ў польскіх руках, каб яна магла быць захавана ў будучым супраціў напору Рaceі. Яна ня можа быць даверана нават дзяржаве, знайходзячайся ў рэальнай уніі з Польшчай ... Памянёная вышэй стратэгічная лінія павінна быць калёнізавана польскім элемэнтам, каб Польшча знайходзіла апору і аблягчэньне мобілізацыі ў насяленьні, найбольш верным Польшчы".

Этнографічная беларуская маса павінна быць паддадзена безумоўнай асыміляцыі, як праз наданьне месцоваму польскаму элемэнту на Беларусі „імпануючага характару", так і праз узмацаваную калёнізацію. Беларусь павінна забыцца аб сваім национальным істнаваньні; да таго-ж „пазбаўленае палітычных тэндэнцый", беларускае насяленьне ніколі ня будзе ставіць апоры польскім войскам дзеля нацыональных комбінацый".