Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

польскім абшарнікам. „Чья-бы карова, як кажуць мычала, а чья-бы маўчала".

Не прызнаючы беларусаў за асобны народ, здольны да дзяржаўнага будаўніцтва, тварцы ідэолёгіі інкорпорацыі не утрудняюць сваіх мазгоў пытаньнямі аб формах узаемаадносін паміж Беларусью і Польшчай:

„Для таго, каб польскі народ быў вялікі, для таго, каб польская дзяржава зьдзейсьніла свае гістарычные задачы на ўсходе, Беларусь павінна быць далучана да Польшчы як яе часьць, як простая провінцыя, ці справядлівей, як калёнія".

Якое бы то ні было самаазначэньне Беларусі павінна разглядацца як праступак, бо яно толькі аслабіць дзяржаўную моц Польшчы і асімілюючую сілу польскае нацыі.

Дараваньне якой бы то ні было аўтаноміі гэтаму краю — ня можа быць цярпіма. Каранная Польшча не магла-б пры гэтым выкарыстаць ў сваім урадзе тые польскіе сілы, каторые ёсьць на Беларусі, дзеля таго, што яны павінны былі-б йсьці працаваць ў беларускім сойме і ў месцовым краёвым урадзе. Калёнізацыя гэтага краю магла-б быць затрымана і затруднёна адпаведнай месцовай палітыкай, дзеля таго што „уселякі больш — менш самастойны дзяржаўны арганізм мае поўную компэтэнцыю ў дзедзіне аграрнае палітыкі“.

Згодна апініі п. Студніцкага,[1] Беларусь пры гэтым не пусьціла-б да сябе польскіх перасяленцаў, ня гледзючы на тое, што яны маглі-б быць,

  1. Wl. Studnіskі: „W sprawie stosunku Polski do jej ziem wschodnich". Cтp. 4-10.