Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не шляхам компромісаў з сучасным польскім імпэріалізмам, але простай дарогай рышучай барацьбы з ім.

Толькі тады, калі Беларусь здолее пазбавіцца памешчыцкага земляўладцтва і вырваць з карэньнямі тые ракавые язвы, што точуць цела народа і поэтычна завуцца хіжацкім польскім імпэріалізмам „рожамі на мужыцкай беларускай ніве", — толькі тады Беларусь можа быць спакойна і за развіцьцё сваей национальнай культуры і за развіцьцё сваей селянскай дзяржаўнасьці.

ІІІ. Трэцьцяй, чароднай задачай беларускага вызвольчага руху ёсьць — экономічнае адраджэньне краю.

ў першую чаргу мэта экономічнага адраджэньня будзе асягнута праз соцыальнае вызваленьне працоўных мас Беларусі, праз перадачу беззямельнаму і малазямельнаму селянству памешчыцкай зямлі. Сотні тысяч і мільёны рабочых рук, што былі заняты працай на памешчыцкіх маёнтках, ці, за бракам зямлі, павінны былі ісьці на эміграцыю, — атрымаюць уласную гаспадарку, застануцца на месцу. Тая надвартасьць працы селяніна, занятага на памешчыцкай зямлі, што ішла раней ў кішэню памешчыка, пойдзе селяніну і колосальна павялічыць заможнасьць селянскай масы, павялічыць пакупную яго здольнасьць. Калі нават агульная продукцыя краю часова крыху зменшыцца, то селянства як стан, і кожны селянін, як частка гэтага стану, - узмацняцца ў сваім экономічным становішчу. Дабрабыт краю ў цэлым паднімецца на аграмадную вышыню.