Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш упарты фактар дэнацыоналізацыі Беларусі.

Багатые двары ў селянскай Беларусі да апошняга часу былі уасабленнем „вышэйшай" польскай культуры ў параўнаньню з „ніжэйшай" беларускай. Калі яны застануцца, дык заўсёды будуць падтрымліваць у акружаючых вёсках — адзінай надзее адраджаючайся Беларусі — сьвядомасьць рожніцы паміж панскім — польскім, і мужыцкім — беларускім выхованьнем і асьветай. У сьвядомасьць масы гэты факт будзе ўплываць разьедаючы: ён будзе аслабляць волю да захоўваньня і тварэньня свайго нацыональнага беларускага. Карыстаючыся сваей матэр,яльнай заможнасьцю і сваімі ўплывамі як сярод месцовых, так і цэнтральных ўрадовых устаноў (ў Варшаве), памешчыцкая кляса будзе дусіць акружаючае селянства безспасрэдна і пасрэдна — праз працу ў „панскім двару", — будзе кіраваць яго увагу увесь час не свае, беларускіе мэты, не на Менск і Вільню, а на Варшаву і Кракаў.

Асабліва небаспечны будзе „панскі двор" для каталіцкай часткі Беларусі, дзе на падмогу абшарніку прыдзе польскі ксёндз. Тут-ка створыцца непераможны хаўрус панскага двара з касьцëлам, для якога слабое экономічна і духоўна беларускае каталіцкае селянства будзе ўдзячным об'ектам дэнацыоналізацыі, мерамі ўключна да рэлігійнай анафэмы і жандарскага тэррору. Барацьба вызвольчай беларускай ідэі з гэтым хаўрусам будзе няроўная і будзе вымагаць шмат ахфяр. Для таго, каб унікнуць гэтых ахфяр трэба ісьці