Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У напрамку барацьбы са ўсемагутным абшарнікам і магнатам беларускае селянства павінна сустрэнуць ў селянстве польскам толькі свайго саюзьніка. Калі гэта зьдзейсьніцца, калі гэтые дзьве сілі пойдуць супроць агульнага ворага адным супольным фронтам, толькі тагды можна будзе мець надзею, што справа будзе выграна і для польскага селяніна.

Селяніну з Галічыны, Познані і Каралеўства трэба ведаць, што яго збавеньне ня ў тым, каб перабрацца ў чужы яму национальна і палітычна край, ня ў тым, каб нанова завадзіць гаспадарку на беларускай зямлі, а ў тым, каб сваю родную, старую гаспадарку палепшыць коштам памешчыцкай зямлі, што ляжыць у яго побач.

Селяніну з Галічыны, Познані і Каралеўства трэба ведаць, што галоўнай цытадэльлю магнацка-памешчыцкага капіталу, што душыць сучасную Польшчу, зьяўляецца, ласьне, магнацкая цытадэль на Беларусі. Усе свае сілы для змаганьня з працоўнымі селянскімі масамі ў этнографічнай Польшчы, абшарнічаства чэрпае з сваіх беларускіх рэзэрваў. Толькі зваліўшы супольнымі сіламі панаваньне зямельнага капіталу на Беларусі, польскі селянін зможа выбіцца з сваей бядоты на родных загонах.

Што датыча Беларусі, дык захаваньне памешчыцкага земляўладцтва небаспечна для яе ня толькі таму, што пры ім беларускае селянства не ператворыцца ў дзяржаўна-творчы стан, але так сама таму, што пры ім застаецца на будучыну най-