Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клясавым. Асабліва гэта датыча польскай шляхты, як паказала яна сябе ў мінулым. Заўсёды інтэрасы клясу, скурные інтэрасы капіталу кіравалі жыцьцём і палітыкай нацыі і дзяржавы. З самай магчымасьцю выданьня соймам закона аб аграрнай рэформе на Беларусі — магнат будзе змагацца ўсіма сіламі, і мы пэўны — ён не дапусьціць да выданьня такога закону.

Пашто гаварыць аб Беларусі і аб лёсе беларускага селянства, калі, як мы дакладна ведаем, лёс польскага малазаможнага селянства, заслужвае шчырага спачуцьця. Абецанкі дзяржавы, вылажаные у законе сойма аб зямельнай рэформе, аказалісь маной: ўсе захады, ўсе пастановы, маючые на мэці хоць крыху палепшыць становішча польскага селянства, сустрэчаюць дружны, арганізаваны адпор з боку абшарніцкага капітала і разбіваюцца аб сьцяну рожных перашкод, каторые гэты капітал творыць ў практыцэ польскага жыцьця. Датычна Беларусі гэты адпор і гэтая практыка будуць ў шмат разоў мацнейшымі, асабліва таму, што будуць падмацованы мяркаваньнямі нацы ональнага характару.

І таму не шляхам саюзу з польскім імпэріалізмам, не шляхам скліканьня „Краёвага" Сойму, знайходзячагася пад кіраваньнем Варшавы, — а шляхам арганізацыі незалежнай Селянскай Беларускай дзяржавы, шляхам стварэньня законадаўчага органу, ў якім паразітарны стан шляхецкага земляўладцтва ня меў бы месца — трэба ісьці да вырашэньня аграрнай проблемы на Беларусі.