Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вам дзяржавы, заходзіць ў палякаў нагэтулькі далёка, што яны напр., лічуць суседнюю самастойную дзяржаўную ўладу ня ў праве распараджацца лёсам тых зямель, якіе належаць грамадзянам гэтай дзяржавы польскай нацыональнасьці, без згоды на то ураду Польшчы. Гэткі выпадак, як ведама, быў з Латвійскай рэспублікай.

У прылажэньні да Беларусі, якую кожны паляк з Каралеўства, ці Пазнаншчыны лічыць сваей часткаю, гэты погляд на землю мае асобліваю моц. Лёгка можна, дзеля гэтага сабе ўявіць, якіе „магчымасьці" соцыальнага адраджэньня стануць перад Беларусьсю, калі яна ня толькі будзе лічыцца, але запраўды зробіцца гэткаю часткаю. Чы зможа пры гэтым поглядзе на справу зрабіць што небудзь кантональная ўлада і той самы краëвы сойм, які даецца Беларусі польскай палітычнай думкай як найбольшая гарантыя яе правоў? Мы маем падставу думаць, што ня зробіць нічога.

Беларусь ніколі ня зможа вырашыць зямельнае пытаньне і падняцца на ногі, калі на пульсе яе жыцьця будзе ляжаць цяжкая рука польскага импэріалізму. Нават тагды, калі Беларусь будзе ад Польшчы незалежна, барацьба з польскім абшарнікам будзе цяжкая. Калі-ж будзе залежна, то барацьба гэтая будзе безнадзейная. Бо ня гледзючы на законы сойму - ні беларускаму селяніну, ні нават польскаму селяніну, калі-б ён рашыўся кінуць сваю ўласную гаспадарку і вымандраваць на эміграцыю на Беларусь, - польскі магнат зямлі ня даст. У гісторыі не было таго прыкладу, каб пачуцьцё нацыональнае, ўзяло гару над пачуцьцём