Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось ў чым крыецца сэкрэт польскага аграрнага радыкалізму, вось якую палітычную мэту цікуе польская зямельная рэформа на Беларусі! Беларускай і літоўскай зямлёй, захоплянай „літоўскімі" магнатамі-эксплуататарамі, хочуць збіць з толку галіцкіх і познанскіх селян, і адвесьці іх увагу ад абшарніцкіх маёнткаў ў Галічыне і Познані.

Тут мы ў першы раз сустрэчаемся з шырока вядомай спэцыфічна польскай тэорыей нацыональнага ўладаньня зямлей: тая зямля, якая знайходзіцца ў руках польскіх памешчыкаў на Беларусі — ёсьць зямля польская, і право распараджэньня ей належыць Польшчы. Калі дзяржаўная патрэбнасьць прымусіць Польшчу пайсьці на падзел гэтай зямлі, то гэтая зямля павінна быць падзеляна не між месцовым жыхарствам, а паміж польскім элемэнтам, што будзе насланы сюды з этнографічнае Польшчы.

Тэрыю нацыональнага уладаньня зямлёй, ёсьць грунт думаць, парадзіў стара-шляхоцкі пагляд на зямлю, як сваю вотчыну, незалежную ад дзяржавы, у якой польская шляхта адчувала сябе як бы экстэрыторыальнаю, - калі паняцьцю дзяржаўнай тэрыторыі проціставілась паняцьце прыватнага ўладаньня. На стварэньне гэтага погляду ўплыў так сама факт бездзяржаўнасьці польскае нацыі ў апошніе сталецьця, калі сярод палякаў на Беларусі сьвядома ўзмацоўвалося пераконаньне, што ўладая зямлёю, яны захоўваюць хоць нейкую зьвязь з страчанай дзяржаўнасьцю.

Прынцып нацыональнага ўладаньня і процістаўленьне прыватнай зямельнай уласнасьці прэрогаты-