Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

г. зн. каб атрымала ўласные самадзельные варстаты працы".

За гэтымі нічога не значнымі „вытычнымі“, пад якімі можа распісацца ўсякі, хто хочучы, ідуць указаньня на патрэбу парцэляцыі і асьцярожны намёк на тое, што гаспадарам лятыфундзій прыдзецца ўступіць вымогам часу і ... інтэрасам польскае дзяржавы. Аб інтэрасах Беларусі, аб патрэбе аддачы заграбованай памешчыкамі зямлі працоўнаму селянству, аб абавязкова скасаваньня сучаснага прыгону у новых капіталістычных формах - аўтар маўчыць, і гэтае маўчаньне лепш за ўсё сьведчыць, чыі інтэрасы ён бароніць.

Слова у напрамку палітычнай стараны зямельнага пытаньня кідае п. Маеўскі, апрацоўваючы мэты „Стражы Крэсовай" на Беларусі.

Ен кажа: „Не у імя дзікага нацыоналізму, ці жаданьня дэнацыоналізаваць літвіноў, ці беларусаў; не ў імя ненавіднасьці да гэтых народаў, ці захватніцкага гакатызму; не ў імя заграбленьня жывучых там народаў, шляхам пазбаўленьня іх гаспадарчых вастатаў — ідзем мы сюды. Нам гэта не патрэбна. у польскіх руках на „Літве" ёсьць даволі зямлі для зьмяшчэньня на ей лішку польскага насяленьня з этнографічных зямель. З гэтай польскай зямлі можна выкраіць тысячы варстатаў, на якіх беззямельны і малазямельны польскі селянін з Каралеўства, Галіцыі і Познані зможа знайсьці для сябе аснову для сня і развіцьця".[1]

  1. St. Majewski: „O kresach wschodnich i Straży Kresowej", Lublin, 1918.