Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якая была. Так званая Беларуская Рада ў Менску больш як год страціла на бязплодные тэорэтычные дэбаты і клясовые спрэчкі, ў рэшці чаго, у момант адыходу окупацыйных нямецкіх улад, павінна была пасьць і шчэзнуць разам з другімі."

Подобнага зместу пераконаньня, як толькі што вылажаные, ва ўсякім здарэньні больш популярны ў Польшчы, нічым якіе іншые, больш прыхільные. Дарма ўступаць ў палеміку з імі і з В. Васілеўскім, ў аддзельнасьці. Усім вядома, што імпэратарскіе нямецкіе афіцэры, вайшоўшы ў Менск, ужо былі падгатованы забегшымі з захлеўкаў месцовымі абшарнікамі, і першым чынам сарвалі з памяшчэньня Беларускае Рады нацыональны сьцяг, сэквэстравалі сабраные мазольнымі рукамі скромные кошты яе, зачынілі будынак Рады і прымусілі сяброў яе хавацца ў падпольлі, забаранілі выезд на месцы і г. д.

Хто, пазволім сабе спытацца п. В. Васілеўскага, нашэптаў на вухо нямецкім гэнералам аб „бальшавізме" Беларускае Рады, аб яе анархістычных плянах падзелу польскіх латыфундзій, хто прыймаў усіх гэтых лейтэнантаў ў сваіх салёнах банкетамі і знайходзіў з імі супольные думкі, што да сьвятых правоў ўласнасьці? Хто, затым, у момант адыходу окупацыйных войск, уступіў у аружную барацьбу з беларускім народам, на кожным кроку змагаўся з Народным Сэкрэтаріатам Белаpycі?

Калі каму і гаварыць аб „бязплодых спрэчках" беларускіх павадыроў і аб „гатоўнасьці немцаў падтрымаць беларускае адраджэньне", дык ужо ня