Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слава — гэта прыняць засуд... Успомніце моцнае слова жаўнера да Нэрона: Usque adeone morі mіserum est? Ці-ж гэта нешчасьце — ўмерці" ?

Прудону, як і шмат каму з сучасных дасьледчыкаў, не былі вядомы запраўдные адносіны на т. зв. „старых польскіх" землях. Але ўсё-ж такі ён рышуча заяўляе, што Польшча, якая ўвесь час жыла на прынцыпе гвалту і эксплуатацыі, не мае права на панаванье над народамі, што жывуць з ей побач.

„Дык-жа літоўцы, - гэта не палякі. Дык-жа беларусы (les Ruthenes) - гэта так сама не палякі."!

„Анархісты, якімі зрабіла вас прырода, вы маеце іншые мэты, інакш дзеля чаго гэтая гутарка аб нацыональнасьці, на што гэтае паўстаньне Польшчы ў старых межах? Тое, чаго вы хочаце сёньня, як і раней, як і заўсёды, - бо вы шляхта — гэта ўладаць, гэта эксплуатаваць."

Агульны вывад Прудона, што нацыя, якая ня мела пашаны да чужога права, да чужой нацыональнасьці, — ня мае права, каб гэтае права прыстасоўвалі да яе. Народ, які складаецца з аднэй толькі шляхты, што дусіць ніжэйшы кляс — селянства, і ў якім гэтае селянства не мае голасу, — гэты народ не мае дзяржаўнае будучыны і да яго трэба ставіцца вельмі крытычна.

Так Прудон характарызуе старую Польшчу. Сëняшні дзень дабаўляе да яго характарыстыкі мала чаго добрага.

Мы ведаем, з якой упартасьцю працівілась польская дзяржава ў асобе сойма і ураду зу-