Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Польскую рэспубліку старых часоў Прудон называе „опэрнай дэкорацыей", і падзел Польшчы ў 1772 г., ён разглядае як акт справядлівы: „гэты падзел для польскага плебса быў эмансыпацыей". „Гэты падзел з другога боку прычыніўся адраджэньню народаў, над якімі Польшча панавала".

Свой знаменіты лëзунг, што „уласнасьць — гэта грабеж“, Прудон поўнасьцю прыстасоўвае да старой Польшчы:

„Натуральнае право вымагае ад польскай шляхты ня толькі асвабаджэньня іх рабоў (якіе зрабіліся свабоднымі і без яе) але і звароту забраных калісь ці зямель, несправедлівае ўладаньне якімі было першай прычынай няшчасьцяў іх бацькаўшчыны. Калі ёсьць на зямлі месца, дзе можна было-б сказаць, ня толькі з пункту гледжаньня абстрактнай крытыкі, але пазытыўнай практыкі, што ўласнасьць гэта грабёж, дык гэта ў Польшчы".

І вось аўтар „Du Prіncіpe federatіf" .., што горача заяўляў, што „усе нацыі маюць роўнае право на істнаваньне", што „кожная нацыя, як бы ні была малая яе тэрыторыі, мае право на сувэрэнітэт“, — гэты аўтар на пытаньне аб праве Польшчы на адбудову ў граніцах 1772 г. адказывае рышуча негаціўна.

„Па прыкладу вашых дзядоў, я налагаю свае veto французкага грамадзяніна. Палякі! Мінуўшчына, сучаснасьць, будучына; свабода, прогрэс, право; рэвалюцыя і трактаты — ўсё вас засуджаець. Вы хочаце уваскрэснуць, — але па за межамі сучаснага жыцьця. Ад гэтага часу ваша адзіная