Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сім натуральным вымаганьням дзяржаў заходу аб гарантыі правоў нацыональных меншасьцей ў Польшчы. Той факт, што Вэрсальская умова вызнала Польшчу толькі пад варункам падпісаньня знамянітага трактату аб правох нацыональных меншасьцей, сьведчыць, як мала веры даюць заходные дзяржавы „констытуцыйнаму характару" сучаснай Польшчы.

Артыкул першы гэтае умова, ратыфікаванай польскім соймам 1 жніўня 1919 г. катагарычна забавязвае Польшчу, каб „яго пастановы былі вызнаны Польшчай як правы прынцыповые (fondamentales), каб ніводная установа, распараджэньне, ніводная урадовая чыннасьць ня йшла супроць гэтых пастаноў і што ўсё тое, што йдзе супроць іх будзе лічыцца не маючым сілы". Дзевяцьнадцаць артыкулаў гэтага трактату гавораць, ласьне, аб праве народаў, трапіўшых дзякуючы вэрсальскай мове пад польскую ўладу, на свабоднае нацыональнае развіцьцё, на свабоду культуры, школы, культаў і г. д., як і наагул на роўные грамадзкіе і палітычные правы, ня гледзючы на рожніцу нацыональнасьці і рэлігіі. Артыкул 12 трактату гаворыць аб тым, што за выконаньнем Польшчай абавязкаў, прынятых на сябе згодна трактату датычна национальных меншасьцей, будзе даглядаць Ліга Народаў, і што нават зьмена гэтых пастаноў ў Ліге Народаў вымагае кваліфікаванай большасьці галасоў.

Такім чынам мы бачым, што констытуцыйная гарантыя самых элемэнтарных право жыхароў ня польскай нацыональнасьці, ўзмацняецца гэтым