Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каў, ў часе другога паўстаньня 63 году, перад Эўропай аб адбудове незалежнай Польшчы ў граніцах 1772 r. („Sі les traіtes de 1815 ont cessé d'exіster?" Parіs, 1863).

Ўсе няшчасьця Польшчы, Прудон углядае ў шляхце, якая ўяўляла сабой увесь польскі народ:

„Ўсе няшчасьця Польшчы маюць свой пачатак ў шляхоцкім стане. З першага пагляду на гісторыю Польшчы можна убачыць, што польскі народ складаецца выключна са шляхты. Гэты стан, ў праціўнасьць прынцыпам заходнай арыстокрацыі (асабліва англійскай), не разумеў, што яго высокае становішчэ ў дзяржаве яго забавязвае. Разбэшчаная ад ураджэньня, ня маючая ўласнага гэнія, — шляхта істнавала толькі для пленьня народу, для зніштажэньня дзяржавы і для национальнага сораму". (Стр. 71).

І таму Прудон пытаецца: „Што агульнага мае гэта каста з Эўропай дэмократычнай, роўнапраўнай і констытуцыйнай? Ці маець яна свае месца ў сучаснай Эўропе — Эўропе Рэвалюцыі? Ці не зьяўляецца яна прыродным ворагам ўсіх народаў, асабліва славянскіх?"

„Забабоны шляхецкай ідэі, даведзяные да дзяцінства і вар'ятства, недысцыплінаванасьць, уведзяная ў прынцып гонару, — ўсё гэта робіць палякаў фальшывымі арыстакратамі, фальшывымі дэмакратамі, фальшывымі каталікамі, фальшывымі рэвалюцыонэрамі, так сама як яны былі фальшывымі шляхцічами. Яны будуць верны толькі іезуітам".