Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жылі ў папярэдні разделе), польская дзяржаўнасьць за ўсе тры гады свайго істнаваньня не зарэкомендавала сябе адпаведнымі проэктамі, і што дзеля гэтага авансаваньне ей даверра ні на чым рэальным не аснована — ня кажучы ужо аб гэтым, мы наагул ня згодны углядаць у констытуцыйных гарантыях панацэю ўсяго благога, калі за гэтымі пісанымі гарантыямі не стаіць констытуцыйна выхованая нацыя, што гістарычна прызвычаілась шанаваць закон і забаспечаные гэтым законам чужые правы.

Ўся гісторыя шляхоцкай Польшчы пераконвае нас, ласьне, у тым, што патрэбнага шанаваньня чужога права ў ей не было. Прыймаючы-ж пад увагу, што сучасная Польшча ёсьць так сама панска-шляхоцкай, што жыцьцëм яе кіруець магнацка-капіталістычны кляс, — мы думаем, што вымаганай пашаны ня будзе і ў сучасным, і што констытуцыйные гарантыі будуць гарантыямі паперовымі.

Каб ня быць голаслоўным, прыпомнім вельмі цікавую характарыстыку старой Польшчы, зробленую вядомым французкім соцыолëгам і публіцыстам Прудонам, і параўнаем яе з некаторымі фактамі сучаснасьці.

Прудон, які зьяўляецца ў гісторыі эўропэйскай думкі адным з першых, што выступіў ў абарону малых народаў і абаснаваў прынцыпы дзяржаўнага фэдэралізму, ставіўся да Польшчы вельмі непрыхільна. Ён добра ведаў яе гісторыю, як палітычную, так і соцыальную. Свой пагляд на польскую справу ён вылажыў ў спэцыальным артыкуле „La Pologne", напісаным з прычыны дамаганьняў паля-