Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня будуць зьменяны пад уплывам якіх небудзь часовых, пераходзячых падзей.

Некаторым з вышэйнаведзяных аргумэнтаў ня можна адмовіць ў слушнасьці, але агульна кажучы, ў іх зашмат гістарычнага ідэалізму і, па другое, яны занадта вялікае значэньне прыдаюць пісанаму закону.

Спрэчацца з тым, што старая беларуская культура шла з заходу і была з ім арганічна зьвязана — нельга. Даволі успомніць хоць бы біографію Др. Францышкі Скарыны. Так сама нельга спрэчацца з тым, што лепшая частка польскага грамадзянства за часоў рэвалюцыйнай барацьбы за свае вызваленьне, уплыла на беларускае адражэньне і нават у апошніе годы царызму ідэйна дапамагала беларускаму руху. Але гэтые факты надта мала, а мо' і зусім нічога не гавораць на карысьць палітычнага аб'еднаньня Беларусі з Польшчай. Гісторыя сьведчыць хутчэй наадварот, што культурнаму беларускаму адраджэньню трэба унікаць палітычнай сувязі з польскай дзяржавай. Мы ведаем, што занепад беларускай культуры пачынаецца акурат з тэй пары, калі Беларусь пайшла на гэткае аб'еднаньне (канец 16 веку). Так сама ведаем, што ўсю доўгую гісторыю сумеснага жыцьця, Беларусь нічым добрым памянуць Польшчу ня можа.

Па-другае, тэорыя беларуска-польскага збліжэньня занадта вялікае значэньне ў міжнацыональных адносінах прыдае констытуцыйным гарантыям.

Ня кажучы ужо аб тым, што апроч грамадзкіх спроб і плянаў паасобных партый (якіе мы выла-