Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ларусі з Расеяй, і Беларусь пачынае уваскрашаць сваю мінулую славу, яна павінна зьвязаць свой лёс з Польшчай, як бліжэйшай заходнай суседкай. Добра і тое, што адраджэньне беларускага народу адпавядае польскім інтэрасам, бо яно можа абаперціся ня толькі на плятонічные сымпатыі, ці антыпатыі, якіе граюць у дзяржаўным жыцьці даволі зьняверную ролю, і могуць зьнікнуць пад уплывам прыпадковых абставін, а на факторы сталые, ад сымпатый незалежные.

Апошнім і галоўным довадам на карысьць збліжэньня Беларусі з Польшчай, зьяўляецца ссылка на констытуцыйнасьць польскага народу і яго дзяржавы. Расея — гэта старана без дзяржаўнага розуму ў эўропэйскім разуменьні, старана няўроўнаважаная, старана палітычных крайнасьцяў. Гэта — дзяржава ці „скованных рабов", калі на чале яе сядзіць цар, ці — дзяржава „рабов взбунтовавшыхся", калі ў ей пануець самая дзікая, нестрыманая анархія. Зьвязываць свой лёс з ей — гэта значыць рабіць скок у невядомасьць і падвадзіць Беларусь пад рызыку загінуць ў грамадзянскай вайне, ці зноў трапіць у старую „турму народаў".

Як бы там ні было, але ўсе проэкты дзяржаўнага аб'еднаньня Беларусі з Польшчай гарантуюць ей свабоднае развіцьцё культуры. Хоць гэта і програма-мінімум, але яна рэальна, вядзе да добрых мэт, урэшці, адпавядае удзельным суадносінам сіл абедзьвех старон. Правы, якіе прыпадаюць Беларусі згодна гэтых програм, можна ў рэспубліканскай Польшчы замацаваць у адпаведнай констытуцыі і быць пэўным на будучыну, што яны