Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў залежнасьці ад польскіх, ці расейскіх уплываў. Беларусы — гэта этнографічны матэр'ял, дапаўняючы постаць, незапоўненую польскім, ці расейскім уплывам."[1]

„Беларусы зьяўляюцца пераходнай формай паміж палякамі і расейцамі, паддаліся асыміляцыі ў губэрніі Віленскай, характарызуюцца па большай часьці польскімі выдзеляючымі рысамі ў заходных паветах Менскай губ. больш чым ў ўсходніх, ці ў губэрніі Магілёўскай. Беларусы пераходзяць граніцы польскае дзяржавы (?!) ў Смаленскай губ., але там ужо больш збліжаны да расейцаў, чым да палякаў."[2]

У гэткім жа духу піша „знаўца“ беларускіх адносін Вацлаў Васілеўскі:[3]

„Народ беларускі ніколі ўласнай дзяржаўнасьці ня меў. Ня меў ён яе ў мінулым, і ў сучасным, як паказала практыка апошніх гадоў, ня ў сілах яе утварыць. Немцы гатовы былі падтрымаць ўселякіе нацыональные формацыі і тварыць з іх фікцыі дзяржаўных арганізмаў. У час окупацыі Беларусі, яны давалі ўселякіе магчымасьці і падтрымлівалі організацыі якой хочучы ўласнай дзяржаўнасьці."

„На працягу паўтара году нячысьленые павадыры імкнуліся зьдзейсьніць гэтую справу, але дарма. Народ беларускі, роўнадушны і пасыўны, гэтых спроб не падтрымліваў, пераносячы, як звычайна, з пакорай і слухмянасьцю чужацкую ўладу,

  1. Wl. Studnicki: „Sprawa Polska". Poznań 1910. Cтр. 493.
  2. Ён-жа: „Polnocno-wschodnie ziemie dawnej R. P. P.". Стр. 1.
  3. Ён-жа: „W sprawie stosunku" ... стр. 6.