Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аднэй дзяржаве, прывык да яго; мова беларуса неўпараўнаньню бліжэй да мовы расейскай, чым да польскагай — і ў гэтым схована аграмадная небаспека для адраджэньня беларускай культуры, калі яна павінна будзе развівацца „ў аўтаномічным звязку з маскоўшчынай".

Небаспека денацыоналізацыі з боку Польшчы зменшаецца так сама таму, што польская культура ў параўнаньню з расейскай — слабая. Каб перэканацца ў гэтым даволі параўняць лік кніг на польскай і расейскай мове. Ня гледзючы на сваю адсталасьць, Расея ўсё-ж такі мае да распараджэньня нагэтулкі значны рэзэрвуар культурных сіл — учыцельства, чыноўніцтва і інш., — што адбіцца ад наплыва іх Беларусі заўсёды будзе трудна. Расея ужо сотні гадоў валадзела Беларусьсю, paсейская культура пранікла ў тоўшчу народа, ва ўсе галіны беларускага жыцьця, яна амаль што зусім дэнацыоналізавала беларускі горад і ў значнай меры дэнацыоналізавала беларускую вёску, — яе трэба будзе з аграмаднымі высілкамі выкарчоўваць, ў той час, калі польская культура павінна будзе нанова заваёўваць Беларусь.

Да таго-ж, Польшча — дзяржава заходнай культуры і, як Беларусь ў часе свайго росквіту ў мінулым, бярэ свой пачатак ад крыніц рымска-романскай цывілізацыі. Польшча, як і Беларусь, заўсёды стаяла тварам на захад, а не на ўсход, і толькі гвалтоўніцкая палітыка маскоўскага царызма прымусіла яе завязнуць ў нятворчым візантызме і глядзець на поўазіяцкую Маскву, як на другі Рым. Дзеля гэтага і сëніка, пасьля таго як парвана сувязь Бе-