Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З другога боку, пэўная частка палякаў лічыць, што беларускае адраджэньне цесна зьвязана з Польшчай і што, ласьне, дзякуючы апошней, беларускі рух набываў увесь час сілы для змаганьня з расейскім царызмам. Польшча ў гэтым сенсе лічыць сябе ня толькі саюзьнікам адраджаючайся Беларусі, але нават яе апекункай. „Калі толькі беларусы не захочуць стапіцца ў ўсерасейскім моры, дык яны павінны зразумець практычную абавязковасьць аўтаномнай сувязі сваей з Польшчай"—кліча п. Недзялкоўскі.

Вось на гэткі „практычны грунт" і становіцца ідэолёгія, лічучая патрэбным абаперці адраджэньне Беларусі на Польшчу.

Польшча, сьведчыць яна, — дзяржава з адносна невялікім насяленьнем.

Калі нават не згадзіцца, што Польшча больш нацыональна толерантна, чым Расея, і прызнаць, што здольнасьць польскай культуры датычна дэнацыоналізацыі Беларусі адналькова са здольнасьцю Paceі, то ўсё-ж такі, прыймаючы пад увагу лік насяленьня абедзьвех старон, напор дэнацыоналізуючых сіл з боку Польшчы будзе заўсёды ў 4, а нават і ў 5 раз меншы, чым з боку Раceі.

Спрыяйлівае развіцьцё беларускай культуры пад Польшчай забаспечваецца яшчэ тым, што працілегласьці беларускай і польскай культуры, выцекаючые з іх нацыональнай адлегласьці, неўпараўнаньню вялікшые, чым культуры беларускай і расейскай. Беларус этнографічна бліжэй вялікаросу, ён два апошніе сталецьця жыў з ім ў