Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

энэргіі, што яе ня можна траціць на што небудзь староннае".

Амягшая труднасьцю пытаньня і не спрыяйнасьцю усходнай сітуацыі, польская думка становіцца на шлях biernego wyczekiwania і аддачы ўсей справы натуральнаму бегу падзей.

На гэту пазіцыю, між іншым, становяцца прадстаўнікі польскага соцыалістычнага лагеру, ад якога мы маглі-б чакаць слоў найбольш свабодных і найбольш рашучых.

Адкідаючы па парадку ўсе фэдэратыўные проэкты, М. Недзялкоўскі кажа:[1]

„Дэфінітыўнае вырашэньне ўсходняга пытань ня зьяўляецца немагчымым, пакуль не улягліся фэрмэнты, нуртуючые грунт так званага некалі паўночна-заходнага краю, пакуль прадаўжаючыся ў глыбіне процэсы не выканалі свайго назначэньня.

„Усходные землі зьяўляюцца месцам барацьбы нацыональных культур, маюць этнографічна характар плывучы, ім яшчэ бракуе сталасьці і выразных раздзельных ліній... Немагчыма будаваць трывалага дому на лятучым пяску. Трэба выказаць сваю згоду на абавязковасць провізорычнага рашэньня".

Аўтар вялікадушна зазначае, што ён ня лічыць патрэбным утрымліваць без канца на беларуска-літоўскіх абшарах стан вайсковай окупацыі, хоць магчыма, што пераходны пэріод будзе цягнуцца не адзін дзесятак гадоў. Для пераходнага часу прапануецца правесьці ў жыцьцё некаторые практыч-

  1. M. Niedziałkowski: „O program polski na Wschodzie", Przedświt, 1920. Nr. 3.