Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Другая група, адмаўляючыся ад этнографічнае Літвы і згаджаючыся на далучэньне да Польшчы „польскага пасу", ня згодна з далучэньнем да яе Беларусі. Беларусь павінна стаць дзяржаўнай адзінкай, напоўсувэрэннай, ці нават зусім несувэрэннай, зьвязанай з Польшчай уніей. Павінны быць прыняты пад увагу імкненьня беларусаў да самаазначэньня, Польшча павінна дапамагчы Беларусі стаць на ногі. Разумеецца Беларусь пры гэтым, як і заўсёды ў гэткіх здарэньнях, у межах - на ўсходзе лініі 1772 г. і на захадзе ў граніцах Менскае губерні.

Ўрэшці ёсьць апінія, набіраючая ў апошні час з боку польскага грамадзянства, найбольшай вагі, якая лічыць за самае шчасьлівае для Польшчы, прыблізна акрэсьліць граніцы яе на ўсходзе і, не вырашаючы прынцыпова пытаньня аб узаемаадносінах з суседнімі народамі, — „напісаць на програме новай Польшчы лëзунг консолідацыі і чакаць".

Да такога мізэрнага вываду польская думка прыходзіць з прычыны прызнаньня ўласнай слабасьці:

„Польшча сëнешняга дня не тая поўная багацьця Польшча, каторую аставіў Казімір Вялікі, але край вынішчаны вайной ... Да таго-ж 150 гадоў няволі вырылі глыбокі сьлед у душы польскага народу. Пакуль зьліюцца разарваные між сабой за гэты доўгі тэрмін часу адасобленые часьці Польшчы — Каралеўства, Пазнань і Галіцыя, — дык ў гэту справу трэба будзе ўлажыць гэтулькі