Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ные захады, каторые-б спакойна маглі забаспечыць ўсім жыхаром іх бягучые палітычные патрэбы.

„На Беларусі павінны быць скліканы два ўстаноўчых зборы, дзьве констытуанты:[1] адна у Вільні, для тэрыторыі польска-беларускай і другая — ў Менску, для терыторыі праваслаўна-беларускай. Выбары павінны адбывацца пры безварунковай свабодзе (заява крыху неспадзеваная ў вуснах соцыаліста!); што-ж датыча рэгуліраваньня пры гэтым гранічных пытаньняў, дык яны павінны быць развязаны шляхам безпасярэднага плебісцыту".

„Устаноўчые зборы, ці шляхам аб'еднаньня, ці шляхам змовы паміж сабой, уяўлялі-б інстанцыю, правамоцную гаварыць ад імяні народаў гістарычнай „Літвы", за вычэтам, разумеецца, „ковенскай зямлі", (характэрны зварот, пры чым неясна, ці разумее аўтар пад гэтым незалежную Літоўскую дзяржаву, і ці згодзен ён выкрэсьліць яе з свайго палітычнага провізорыўма?)

„Азначаная рэпрэзэнтацыя павінна была-б (акалі не?) сарганізаваць з памянёных краёў аўтаномную провінцыю пры Рэчыпаспалітай Польскай, якая складалася-б з двох кантонаў: Віленскага — тэрыторыя польска-беларуская, і Менска — тэрыторыя беларуска-праваслаўная." Абодвы часткі аб'еднываў бы Краёвы Сойм з вельмі шырокай компэтэн-

  1. Карыстаньне назовай „констытуанта" у аўтара неправільнае: паняцьце „констытуента", ці „устаноўчые зборы" ў навуцы зусім точнае і азначае орган, ў якім выяўляецца сувэрэннасьць нацыі, арганізаванай ў самаістную дзяржаву, а не предстаўнічы орган аўтаномнай провінцыі, знайходзячайся да таго ў стане вайсковай окупацыі.