Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так-жа нэгаціўна ставіцца да думкі аб стварэньні Малай Польшчы і п. Кржэўскі:[1]

Згодна яго апініі, прысутнасьць польскага элемэнту на вузкім паясе, які цягнецца ад Горадні і Беластоку праз Вільню да Дзьвінска, не даець ніякай падваліны для будаваньня тут асобнай дзяржаўнасьці. З пункту гледжаньня палітычнага і экономічнага адзіна рацыональным зьяўляецца арганізацыя толькі двох дзяржаў: Беларусі і Літвы.

„Паміж Беларусьсю і Літвой німа ужо месца ні на якую Белапольшчу".

„Палякі, насяляючые гэты паяс зьяўляюцца нічым іншым, як каталікамі-беларусамі, і па часьці, сполёнізаванымі літвінамі. Полёнізацыя адбывалася тут векамі і пайшла так далёка наперад, што гэтые тэрыторыі ёсьць цяпер ня менш польскімі, чым каранная этнографічная Польшча. Аднак-жа гэты элемэнт не предстаўляе сабой зьвязанай географічнай цэласьці і ні ў якім здарэньні ня можа свабодна развівацца бяз сувязі з суседнімі землямі“.

На жаль, больш дэтальна гэтая тэорыя не развівае свайго погляду. Зазначаецца агульна, што павінна быць створана беларуская дзяржаўнасьць з цэнтрам ў Менску (аўтар п. Кржэўскі чаму-сь дабаўляе „ў польскім Менску"?).

„Ў беларускую дзяржаву патрэбна ўключыць як мага больш каталіцкага элемэнту. Рожніца паміж беларусамі-каталікамі і расейцамі значна большая, чым паміж беларусамі-праваслаўнымі і расейцамі. Дзеля гэтага, яны могуць адыграць важную

  1. Krzewski: „Zasady federacji w polskiej polityce kresowej", Kraków, 1920. CTP. 19 і інш.