Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

далейшага развіцьця спэцыфічнага тыпу „літоўскага паляка", даўшага гэтулькі слаўных імён для сучаснай Польшчы, заспакоены шляхам рожных конвэнцый яе гаспадарскіе, палітычные і інш. патрэбы.

Урэшці, пры гэтай концэпцыі Польшча ня будзе баяцца Расеі, таму, што „моцны саюз гэтай фэдэрацыі з польскай дзяржавай — пытаньне часу." Палякі, бытцым, могуць быць зусім спайкойны у гэтым кірунку — гэткі вынік гарантуе як іх роля у трохкантональнай фэдэрацыі, так і заходная цывілізацыя, якой жыве Польшча. Калі толькі будзе пастаўлена патаньне — ці з Польшчай супроць Расеі, ці з Расеяй супроць Польшчы, — адказ фэдэрацыі, па думцы аўтараў, будзе пэўны: з Польшчай супроць Расеі. Пры гэтым варунку Расея, якая яна-б ня была, ня вернецца зноў да рэалізацыі апокрыфічнага тэстамэнту Петра Вялікага.

Маючы на відоку тые-ж мэты — як найдалей адсунуць ад Польшчы Расею і забаспечыць ўсяму польскаму на Беларусі добрую будучыну - тэорыя двухкантональнай фэдэрацыі рэска нэгаціўна ставіцца да мысьлі аб арганізацыі „польскага пасу" ад Беластоку да Дзьвінска.

Выдзяленьне тэрыторый, населяных палякамі, ў асобную дзяржаўную адзінку, лічыцца тут ня толькі не натуральным, але ўпрост абсурдным зьявішчам:

„Ці можна сабе уявіць," кажа адзін з абаронцаў двох-кантональнай сыстэмы, „узнікласьць другой польскай дзяржавы ў мінятуры побач з аб'еднанай і незалежнай Рэччу Паспалітай? Чэлавеччая сьвядомасьць можа стварыць гэткую расьціну, але на