Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

споры аб мове і нацыональные спрэчкі як паміж асобнымі членамі фэдэрацыі, так і паміж прыватнымі асобамі. Старшынство ў Трыбунале павінно належаць прэдўстаўніку якой небудзь нейтральнай дзяржавы, напр. Швайцарыі. Замест прокуратуры пры Трыбунале мог быць сагарнізаваны орган апекі над нацыональнымі меншасьцямі.

На тым жа пункце гледжаньня, стаіць п. Сьвехоўскі:[1]

„Грамадзянства польскае павінна памятаць, што сувязь Вільні з Польшчай будзе лепш забаспечана, калі будзе мець месца фрацыя літоўска-польска-беларускіх зямель з Польшчай, нічым калі адбудзецца безпасярэднае далучэньне Вільні да Польшчы і падзел „літоўскіх" зямель".

Арганізацыя фэдэрацыі аўтанамічных кантонаў па вышэй паданай схэме бароніцца п. Сьвехоўскім яшчэ таму, што пры ей заспакаваецца гостра пытаньне аб Вільні.

„Супольнай сталіцай сфэдэраваных народаў была-б польская Вільня, як нямецкі Бэрн ёсьць супольнай сталіцай італьянскіх і францускіх кантонаў.

„Палякі атрымалі-б Вільню, як асяродак палітычны польскага абшару. Літоўцы і Беларусы не страцілі-б з ім контакта, як з агульнай сталіцай усей фэдэрацыі.

Зусім вочавіднай была бы карысьць ад арганізацыі трох-кантональнай фэдэрацыі для самой Польшчы. Пры ей была бы захавана магчымасьць

  1. Marian Swedowski: „O program w stosunku do ziem litewsko-białoruskich". Wsch. Polski, 1919, Nr. 1. Cтр. 29.