Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Найбольш адпаведным географічным і гістарычным варункам краю, годзіцца п. Каменецкі, было-б стварэньне адзінай дзяржавы, абхопліваючай ўсе тэрыторыі, адарваные ад Расеі. „Гэтай дзяржаве трэба было-б даць імя „Літоўскай дзяржавы". З пункту погляду гаспадарскага, гэта было-б найлепшай развязкай пытаньня, што запаспечыло-б надалей найлепшае развіцьцё гэтых зямель.

На захадзе гэтая дзяржава гранічыла бы з Усходнімі Прусамі, а граніца паўночная і ўсходняя, пачынаючыся ад Балтыцкага мора, йшла-бы па межах Латвіі, (пры чым лібала-б прыпасьць Літоўскай дзяржаве) і далей з Расеяй па рэкам Дзьвіне і Дняпру; на поўдні магла-б быць устаноўлена граніца 1569 г., аддзеляючая Міншчыну ад Украіны.

3 гэтага відаць, што В. Каменецкі не ўключае ў „Літву“ ўсходные абшары Магілёўшчыны і Bітэбшчыны і ўсьлед за п. Буякам, лічыць ў гэтых граніцах 220 тысяч кв. кіл. з 8 мільёнамі жыхароў.

Нацыональные асобнасьці населяючых гэтые землі народаў маглі быць забаспечаны аўтанамічнымі ўстановамі, на чале каторых стаяў бы краëвы Сойм. Такім чынам, маглі быць арганізаваны аўтанамічные адзінкі: Жмудзь з Коўнай, „Літва" з Вільняй, Падлясьсе з Беластокам, Беларусь з Менскам і Палесьсе з Пінскам. Компэтэнцыя краёвых соймаў магла быць збліжана да компэтэнцыі галіцыйскаго сойму за часоў Аўстрыі. Самаўрадуючыеся адзінкі ўключна да вясковых і мясцовых