Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дацца як нешта суцэльнае, інтэгральнае, што ня можа быць падзелена на асобные часьці. Па другое, што „з прычыны нацыональнай змешаннасьці насяленьня, дзяржава, арганізаваная на беларуска-літоўскіх землях, павінна быць аснована на падвалінах самай шырокай толерантнасьці і роўнапраўя усіх нацыональнасьцей, і ня можа быць інструментам нацыоналістычнай палітыкі аднэй якой небудзь нацыональнасьці".

Зазначаючы, што наагул арганізацыя дзяржаўнасьці на гэтых землях прэдстаўляецца незвычайна цяжкой з прычыны адлегласьці (150 гадоў) ад свайго гістарычнага мінулага і адсутнасьці натуральных граніц, п. Каменецкі гаворыць,[1] што адзіна, што аблегчае гэту організацыю, дык гэта адналітнасьць беларуска-літоўскіх зямель у сэнсе культурна-этнографічным.

„Надзвычайна збліжаные паміж сабой, агульна цягнучые да Вільні, як да свайго цэнтру, — беларуска-літоўскіе землі населяны рознамоўным народам". Сфэры ўплываў складных часьцей гэтага народу, бытцым, перамешваюцца і заходзяць адзін за адзін настолькі, што на ведама, дзе кончыцца адзін і пачынаецца другі. Усе гэтые землі адзначае ідэнтычны, агульны культурны калярыт, які зазначаецца паміж іншым, прысутнасьцю агульнага ім усім польскага элемэнту.

Дзеля гэтага, да будовы „літоўскае" дзяржаВы павінны быць прызваны ўсе грамадзяне без рожніцы нацыональнасьцяў.

  1. Witold Kamieniecki: „Państwo Litewskie", W-wa, 1918.